Касмічны медаль пашаны Кангрэса | |||
---|---|---|---|
Congressional Space Medal of Honor | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Congressional Space Medal of Honor | ||
Краіна | ЗША | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | астранаўтам | ||
Кім уручаецца | Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі | ||
Падставы ўзнагароджання | за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу | ||
Дата заснавання | 29 верасня 1969 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 1 кастрычніка 1978 года | ||
Колькасць | 28 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Прэзідэнцкі медаль Свабоды | ||
Малодшая | Медаль «За выбітную службу» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касмічны медаль пашаны Кангрэса (англ.: Congressional Space Medal of Honor) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША для астранаўтаў.
Медаль заснавана Кангрэсам ЗША 29 верасня 1969 года. Прэзідэнт ЗША ўзнагароджвае медалём ад імя Кангрэсу. Узнагароджанне праводзіцца па прадстаўленні кіраўніка НАСА.
Узнагароджваюцца ваенныя і грамадзянскія астранаўты за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу. Медаль лічыцца грамадзянскай узнагародай ЗША.
Медаль з'яўляецца адзінай узнагародай ЗША, упрыгожанай каштоўным каменем. На знаку медаля, у цэнтры, змяшчаецца 1 брыльянт 0,25 карата. Носіцца на шыйнай стужцы.
Да 2006 года было 28 узнагароджаных. 17 астранаўтаў ўзнагароджаны пасмяротна (у тым ліку 4 з 5 жанчын), 11 - прыжыццёва. На пачатку 2012 года жывыя 9 узнагароджаных. Загінулыя пры выкананні абавязкаў адзначаны знакам *. Сярод узнагароджаных толькі адзін астранаўт не з'яўляецца грамадзянінам ЗША.