Касмічны цэнтр Кенэдзі | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | касмадром, навукова-даследчы інстытут[d] і NASA facility[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1 ліпеня 1959 |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы |
nasa.gov/centers/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касмічны цэнтр імя Джона Фіцджэральда Кенэдзі — комплекс збудаванняў для запуску касмічных апаратаў і кіравання палётамі (касмадром), які належыць НАСА і размешчаны на востраве Мерыт у акрузе Брэвард штата Фларыда ЗША. Цэнтр знаходзіцца паблізу ад Мыса Канаверал, на паўдарогі ад Маямі да Джэксанвіля. Памеры Цэнтра 55 км у даўжыню і каля 10 км у шырыню, займае плошчу - 567 км². На пачатак 2008 года ў цэнтры ўсяго працавала 13500 чалавек.