Каспля | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 136 км |
Басейн | 5 410 км² |
Расход вады | 39,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Каспля |
• Каардынаты | 54°59′00″ пн. ш. 31°37′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°24′31″ пн. ш. 30°43′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Код у ДВР | 01020000412105000001950 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каспля — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня Касплі складае 136 км, у межах Беларусі 20 км. Плошча вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Назва Каспля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў.
Першая аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар».
Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, сожскай ракі Касінка (каля Касінкі — рэчка з назвай-перакладам «Камароўка»)[1].
Прамы літоўскі гідранімічны адпаведнік — рачная назва Kus-upė[2]. Як і ў літоўскім гідроніме, у назве ракі Каспля другая аснова звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»[3].
Назва Каспля значыла «Камарыная рака».
Злева: Вымнянка, Неварожка. Справа: Жараспея, Габза.
Гарады: Дзямідаў. Гарадскія пасёлкі: Сураж.
Выцякае з возера Каспля ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г.п. Сураж. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м.
Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10—30 м у верхнім цячэнні і да 40—50 м у ніжнім.