Касталом лекавы

Касталом лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynoglossum officinale L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31890
NCBI  181189
EOL  579904
GRIN  t:12866
IPNI  115233-1
TPL  kew-2752089

Кастало́м лекавы[1], сабачы язык[1], шалянец[1] (Cynoglossum officinale) — від кветкавых раслін роду Касталом (Cynoglossum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Касталом лекавы, касталом[2], сабачы язык[3], багун, касталом, касталомнік[4][5][6], шалянец[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 35—100[1] см. Карэнішча тоўстае, верацёнападобнай формы, цёмнае. Сцяблы нешматлікія, прамастойныя, апушаныя, разгалінаваныя ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, ланцэтнай формы, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, апушанае, знізу амаль лямцавае. Прыкаранёвае лісце звужаецца ў доўгі чаранок, верхняе — больш дробнае і сядзячае. Кветкі паніклыя, бруднага цёмна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках, у завітках, сабраных у мяцёлчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі яйцападобнай формы, даўжынёй 5—7[1] мм, з кручкападобнымі шыпамі

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Еўраазіяцкі від раслін. Натуралізаваўся на тэрыторыі ЗША і Канады[7]. Святлолюбівая расліна. Расце на сухіх лугах, камяністых россыпах, у стэпу, парках, садах і агародах, па берагах вадаёмаў, у ярах, каля дарог і на чыгуначных насыпах, на пустках, засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвеніжніўні.

Лекавая і меданосная расліна. Сок расліны і адвар кораня мае ратыцыдныя і інсектыцыдныя ўласцівасці і выкарыстоўваецца для знішчэння грызуноў і насякомых. З каранёў магчыма атрымаць чырвоную фарбу.

Зноскі

  1. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  3. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
  4. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)