Першапачатковая назва паселішча - Астальцы. Вялікія і Малыя Астальцы як уласнасць князёў Заслаўскіх згадваюцца ў рэестрах 1648-1658 гг.
14 лістапада 1783 г. Леанард Ворцэль атрымлівае ад караля Станіслава Аўгуста прывілей на права заснаваць у вёсцы Астальцы мястэчка пад назвай Костпіль ці Кастопіль
У канцы XVIII ст. у Кастопалі мелася 30 двароў з насельніцтвам 248 чалавек (172 прыгонныя, 4 шляхцічы, астатнія-мяшчане і свабодныя пасяленцы)
1793 г. - пасля падзелу Рэчы Паспалітай адыходзіць да Расійскай імперыі
1860 г. — у Кастопалі пражываюць 304 чал.
1861 г. - мясцовы маёнтак становіцца ўласнасцю князя Чартарыйскага
1890-я гг. - пракладзена чыгунка Роўна - Сарны - Лунінец, ажыўляюцца прамысловая вытворчасць і гандаль
1885 г. - Кастопіль становіцца цэнтрам воласці
1893 г. - пабудаваны храм Св. Аляксандра, ён з'яўляецца ўзорам Валынскай манументальнай архітэктуры канца XIX - пачатку XX ст.
1897 - па перапісу ў мястэчку пражываюць 1708 чал.
1898 г. - адкрыта царкоўнапрыходская школа
1902 г. - адкрыта двухкласнае народнае вучылішча
1903 г. - пры чыгуначнай станцыі пачынае дзейнічаць паштова-тэлеграфнае аддзяленне
1921 г. — па Рыжскаму дагавору ўваходзіць у склад Польшчы; становіцца цэнтрам сельскай гміны
пач. 1920-х гг. - у Кастопалі 417 дамоў, жывуць 2990 чал.
1 студзеня 1923 г. — па распараджэнні Савета Міністраў Польшчы утвораны горад Кастопіль шляхам канфіскацыі з сельскай гміны Кастопіль Ровенскага павета мястэчка Кастопіль, села Кастопіль і калоніі Кастопіль і ўтварэння з іх гарадской гміны
1925 г. - горад становіцца павятовым цэнтрам
19 красавіка 1934 г. — распараджэннем міністра ўнутраных спраў устаноўлены межы горада
17 верасня 1939 г. - Чырвоная Армія займае тэрыторыю мястэчка
19 верасня 1939 г. — у раёне Кастопаля савецкая 87-я стралковая дывізія ўзяла ў палон 1500 польскіх воінаў са зброяй і 25 гарматамі
1939 г. - Кастопіль атрымлівае пацверджанне статусу горада ад савецкай адміністрацыі і ўваходзіць ва УССР
1 ліпеня 1941 г. - часткі вермахта акупуюць Кастопіль
28 сакавіка 1943 г. - у баі з нямецкімі ваеннымі групоўкамі аддзелы УПА ў жорсткім баі абаранілі вызваленую тэрыторыю каля Кастопаля
14 студзеня 1944 г. - рэгулярныя часткі Чырвонай Арміі і партызаны займаюць Кастопіль
1945-1957 гг. - у горадзе працуе педагагічнае вучылішча, якое падрыхтавала больш за тысячу настаўнікаў пачатковых класаў
1952 г. - адкрываюцца медсястрынскія курсы
1954 г. - пачынае дзейнічаць медвучылішча (сёння філіял Ровенскага медыцынскага каледжа)