У 1730-я гады ў Касцюковічах было 35 дымоў[5]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касцюковічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касцёл пры кляштары францысканцаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовае вучылішча. У гэты час Касцюковічы набылі вядомасць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.
У 1861 годзе ў Касцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 года — пенькатрапальня, з 1875 года — сукнавальня, з 1880 года — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадах — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сінагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходская школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 снежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходская школа, бальніца і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сінагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазін. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У 1924 годзе Касцюковічы вярнуліБССР, дзе яны сталі цэнтрам Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе ў Касцюковічах пачала працаваць гантарэзня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Касцюковічы былі пад нямецкай акупацыяй.
XVIII стагоддзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
XIX стагоддзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., з іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 іўдзеяў[6]; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.[7];
XX стагоддзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.[8]; 1991 год — 14,7 тыс.; 1995 год — 17 тыс. чал.[9]; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.[10]
XXI стагоддзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.[11]; 2009 год — 15 993[12] чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.[13]; 2016 год — 15 850 чал.[14]; 2017 год — 15 855 чал.[15]; 2018 год — 15 977 чал.[4]
У пасляваенных Касцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы з’явіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным горадзе сфарміраваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.
Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (нар. 1967) — беларускі спецыяліст у галіне развядзення, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), кандыдат біялагічных навук (1997), дацэнт (2003).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Касцюковічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 378—379. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.