Горад
| ||||||||||||||||
Касцюшка[4] (англ.: Kosciusko) — горад у ЗША, цэнтр акругі Атала штата Місісіпі.
Паселішча, названае ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, спачатку развівалася ўздоўж гістарычнага Шляху Натчэз, гістарычнага ляснога шляху, які цягнецца прыкладна на 440 міль (710 км) ад Нэшвіла ў штаце Тэнесі да Натчэза ў штаце Місісіпі. На працягу ўсяго ХІХ стагоддзя бавоўна была пераважнай культурай, якую вырошчвалі і абраблялі ў наваколлі. Яна і сёння па-ранейшаму мае важную ролю ў эканамічным развіцці краю. Горад ужо больш за 100 гадоў прымае Цэнтральны кірмаш штата Місісіпі.
Горад мае вільготны субтрапічны клімат. Надвор’е характарызуецца гарачым, вільготным летам і ў цэлым мяккай і прахалоднай зімой.
Па дадзеных перапісу насельніцтва 2000 года ў горадзе пражывала 7 372 чалавекі. Расавы склад насельніцтва горада складаў 53,66 % белых, 44,57 % афраамерыканцаў, 0,16 % карэнных амерыканцаў, 0,46 % азіятаў, 0,60 % прадстаўнікоў іншых рас і 0,54 % прадстаўнікоў двух або больш рас. Іспанамоўныя (не англамоўныя) жыхары складалі 1,06 % насельніцтва горада незалежна ад расы.