Касцюшка | |
---|---|
англ. Mount Kosciuszko | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 228 м |
Адносная вышыня | 2 228 м |
Першае ўзыходжанне | 1840 |
Размяшчэнне | |
36°27′21″ пд. ш. 148°15′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Вялікі Водападзельны хрыбет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцюшка, гара Касцюшка (англ.: Mount Kosciuszko) — гара ў горнай сістэме Аўстралійскіх Альпаў. Вышыня 2228 м. Самая высокая вяршыня Аўстраліі. Адкрыта ў 1840 годзе.
Гара складзена з крышталічных парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Ледавіковыя ландшафты. На схілах эўкаліптавыя лясы, вышэй за 1800 м — альпійская і субальпійская расліннасць. Нацыянальны парк (675 тыс. га) уключае біясферны рэзерват.
Першым чалавекам, які падняўся на яе вяршыну, быў паляк Павел Эдмунд Стшэлецкі, які назваў гару ў гонар нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.
Касцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, больш познія даследаванні вызначалі, што гара Таўнсенд вышэй за гару Касцюшка. З павагі да Паўла Эдмунда Стшэлецкага, улады перайменавалі Касцюшка ў Таўнсенд, а Таўнсенд у Касцюшка.
Нацыянальны парк заснаваны ў 1944 годзе.