Канстанцінаўка[2] ці Касцянтыніўка[3] (укр.: Костянтинівка) — горад у Данецкай вобласціУкраіны, адміністрацыйны цэнтр Касцянтыніўскага раёна (у склад раёна не ўваходзіць). Насельніцтва каля 30 000 чал. (2024). Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Крывы Тарэц (прыток Казённага Тарца, басейн Северскага Данца). Чыгуначны вузел. За 55 км (па аўтадарозе) ад Данецка, за 750 км (па аўтадарозе) ад Кіева.