Касцяніцы | |||||||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны з пладамі | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Rubus saxatilis L. | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Касцяні́цы, Касцянка[1], Касцяніцы камяністыя[2] (Rúbus saxátilis) — шматгадовая расліна-меданос; від роду Рубус (Маліна) сямейства Ружавыя[3].
Касцяніцы камяністыя, касцяніцы, коцезелле[4][5], касцянка[6][7], касцяніка[8].
![]() | ||||||||||
Касцяніцы — невялікая шматгадовая травяністая расліна вышынёю 15-30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі[3]. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы) даўжынёй да 1,5 м, якія сцелюцца і ўкараняюцца да восені.
Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае, шурпатае, з жорсткімі валасінкамі[3]. Прылісткі свабодныя, яйкападобна-ланцэтныя.
Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі, невялікія, абодваполыя, сабраныя на верхавіне сцябла па 3-10 у шчыткападобныя або парасонападобныя суквецці. Цвіце ў маі — чэрвені[3].
Плод — параўнальна буйная шматкасцянка ярка-чырвонага або памяранцава-чырвонага колеру, складаецца звычайна з чатырох плодзікаў, унутры кожнага маецца буйная костачка. Звычайна на кусце пладоў не многа[3]. Ягады сакаўныя, кіслявыя, нагадваюць па смаку гранат. Плады спеюць у ліпені — жніўні.
![]() |
![]() |
|||||||||
Злева направа:
У навакольным асяроддзі, кветка, ягада, насенне |
Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі. Шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Азіі ад Ісландыі і Іспаніі на ўсход да Кітая. Акрамя таго, былі знойдзены ў Грэнландыі[9][10][11][12].
На Беларусі трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах[3]. У Расіі сустракаюцца ў многіх раёнах еўрапейскай часткі (акрамя крайняга поўдня), у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Сярэдняй Расіі вядомая ва ўсіх абласцях, прымеркаваная да вільготных лясоў, пераважна хваёвых. Ва Украіне распаўсюджана звычайна ва ўсіх лясных, радзей лесастэпавых раёнах, у стэпавых раёнах — толькі па далінах буйных рэк.
Расце ў іглічных, змешаных, радзей лісцяных вільготных лясах, можа сустракацца на высечках і просеках. Ценетрывалая расліна. Цвіце ў маі, плады спеюць у ліпені.
Касцяніцы могуць утвараць шчыльныя зараснікі, распаўсюджваючыся пры дапамозе сваіх парасткаў[13]. Яны таксама могуць распаўсюджвацца насеннем, паколькі іх плады паядаюцца птушкамі, якія пераносяць насенне ў іншыя месцы са сваім памётам[13].
У пладах касцяніц утрымліваюцца вугляводы, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, да 44 мг% вітаміна C, больш за 1000 мг% флаваноідаў, такаферол, фітанцыды. У надземнай часткі — алкалоіды, флаваноіды, дубільныя рэчывы, рутын, аскарбінавая кіслата[3].
Харчовыя, вітамінавыя і лекавыя расліны. Выкарыстоўваюць плады і надземную частку расліны[3].
Плады ўжываюць у ежу свежымі і сушанымі[3]. Ягады можна падаваць у цукры або з вяршкамі, з малаком і мёдам, у выглядзе соуса і сухой прыправы, касцяніцавай вадзіцы і кававага напою.
З касцяніц робяць воцат і віно, складаную гарбату, іх сушаць. Але лепш за ўсё есці ягаду свежай. З касцяніц можна прыгатаваць квасы і морсы, кісялі і кампоты, варэнне і жэле, сіропы і сокі, мусы і прыправы. Для працяглага захоўвання ягады засыпаюць цукрам ці заліваюць вадой і захоўваюць у халодным месцы (халадзільнік, склеп, ледавік).
Плады збіраюць у стадыі поўнай спеласці, а лісце — у час цвіцення[3].
Ужыванне касцяніц вельмі пажадана і карысна пры малакроўі і прастудных захворваннях. У народнай медыцыне адвар лісця і сцеблаў ужываюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пухлінах, падагры, запаленні суставаў і як супрацьцынготны і супрацьгемаройны сродак[3]. У Сібіры настоі лісця выкарыстоўваюць як болесуцішальны сардэчны сродак, пры мігрэні, перхаці, для ўмацавання валасоў і ў якасці седатыўнага сродку[3].
У навуковай медыцыне не ўжываюцца[3].
З пладоў можна атрымліваць фіялетавы і сіні фарбавальнікі[9].
Збіраюць плады ў сухое надвор’е рукамі, складаюць у невялікія кошыкі. У хатніх умовах мыюць, сартуюць і перапрацоўваюць на квас, варэнне, джэм. Сушаць ў печах пры тэмпературы 45-55 °C. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі або скрыні, высланыя паперай, і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.
![]() | ||||||||||
Паштовая марка Беларусі
|
Выява расліны змешчана на паштовай марцы Беларусі 2004 года.