Катайко́нім (ад стар.-грэч.: κάτοικος — «жыхар» і -ώνυμον — «назва»), дэмонім або этнікон — назва жыхароў пэўнай мясцовасці, суаднесеная з тапонімам. Напрыклад, Магілёў — магілёўцы, Віцебск — віцябляне, Полацк — палачане, Смаленск — смаляне, Гомель — гамельчукі або гомельцы, Мазыр — мазыране, Кіеў — кіяне, Горадня — гарадзенцы, Вільня — віленчукі, Менск — менчукі, Слонім — слонімцы, Слуцк — случакі, Бабруйск — бабруйцы, Берасце — берасцюкі або берасцейцы, Пінск — пінчукі, Палессе — палешукі, Падляшша — падляшукі або падляшцы, Загароддзе — загародцы, Зарэчча — зарэчанцы, Валынь — валынцы, Буг — забужцы, Нёман — занямонцы, Дзясна — задзясенцы.