Катакана[3][4] (яп.: 片仮名, яп.: カタカナ) — адна з дзвюх (разам з хіраганай) графічных форм японскайскладовай азбукі — каны. Для катаканы характэрныя кароткія прамыя рысы і вострыя вуглы. Сучаснае ўжыванне зводзіцца да запісу запазычаных слоў (неяпонскага паходжання). Распаўсюджана выкарыстанне катаканы для запісу назваў жывёл і раслін, а таксама ў якасці стылістычнага прыёму ў мастацкіх творах.
Прыведзеныя ніжэй правілы ахопліваюць пераважна ўсе рэальна сустраканыя выпадкі транскрыпцыі і дазваляюць з пэўным навыкам перавесці любы запіс азбукай катакана, у аснове якой знаходзіцца англійская (еўрапейская) лексіка.
Усяго існуе 47 базавых знакаў катаканы (уключаючы пасляслогавы ン і сокуон ッ) і некалькі скасаваных (ヰ ві, ヱ вэ і, магчыма, яшчэ адзін для перадачы у-падобнага гуку, вако[en]). У табліцы яны згрупаваны ў рад, падобны на годзюон. На аснове базавых утвараюцца яе пашырэнне (ёон) і дапаўненні для перадачы вымаўлення запазычаных слоў (гайрайго) пры іх транслітарацыі.[5] У першым раздзеле сабрана стандартная катакана (сімвалы, пафарбаваныя шэрым колерам, лічацца састарэлымі і амаль не ўжываюцца; сімвалы, пафарбаваныя зялёным колерам, — сучасныя дадаткі да катаканы (напрыклад для дабаўлення каны для адсутных у японскай мове гукаў, альбо для выдзялення патрэбных гукаў з «злітных» складоў, накшталт ці-чы), ужываныя пераважны для прадстаўлення некаторых гукаў іншых моў; а сімвалы, пафарбаваныя чырвоным колерам, скасаваны).
Дадатковыя знакі каны для перадачы адсутных у годзюон гукаў
17
(ユェ)イェ е
18⁶
(ヷ)ヴァ ва
(ヸ)ヴィ ві
ヴ ву
(ヹ)ヴェ вэ
(ヺ)ヴォ во
ヴャ вя
ヴュ вю
ヴョ вё
19¹
シェ се
20
ジェ дзе
21²
チェ те
22
スィ si
23
ズィ zi
24²
ティ ты
トゥ ту
テャ тя
テュ тю
テョ тё
25
ディ ды
ドゥ ду
デャ дя
デュ дю
デョ дё
26²
ツァ ца
ツィ цы
ツェ цэ
ツォ цо
27³
ファ фа
フィ фі
ホゥ ху
フェ фэ
フォ фо
フャ фя
フュ фю
フョ фё
28
リェ рэ
29⁶
ウァ ва
ウィ ві
ウェ вэ
ウォ во
ウャ вя
ウュ вю
ウョ вё
30
(クヮ)クァ kwa
クィ kwi
クゥ kwu
クェ kwe
クォ kwo
31
(グヮ)グァ gwa
グィ gwi
グゥ gwu
グェ gwe
グォ gwo
зноскі да табліцы.
¹ Японскі гук «сь» (мяккая «c») падобны на нешта сярэдняе паміж беларускім [c'] і [ш].
² Японцы не адрозніваюць гукі «ць» і «ч»; у 4-м радку у складзе チ зычная бліжэй гучаннем да гуку «ць», і 21-м да гуку «ть», як у рускай і ўкраінскай мовах, у 24-м — да цвёрдага «т»; у 26-м — гэта звыклае цвёрдае «ц»; для выраўнівання маўлення замежных слоў пры дыскрэтызацыі японскіх складоў (пераважна для замежнікаў) створаны дадаткі да катаканы (гл. радкі 21 і 24); для выраўнівання маўлення з «т» і «ц» — радкі 24 і 26.
³ Японцы не адрозніваюць гукі «ф» і «х»[6]; у 6-м радку ў складзе フ зычная бліжэй гучаннем да звыклага «ф», у астатніх — да «х»; для выраўнівання маўлення замежных слоў створаны дадатковыя склады (гл. радок 27).
⁴ Склады ヰ ві і ヱ вэ былі выведзены з ужывання для спрашчэння каны падчас ізаляцыі.
⁵ адзіночны пасляслогавы зычны «н», для якога характэрна прыняцце формы роту наступнага зычнага, перад «к» і «г» вымаўляецца як ŋ, перад «м», «п» і «б» звычайна вымаўляецца і транскрыбуецца як «м».
⁶ Гук «в» для японцаў цяжкі для вымаўлення, таму склады, якія змяшчаюць «в» — ва (ヴァ), ві (ヴィ), ву (ヴ), вэ (ヴェ) і во (ヴォ) — звычайна вымаўляюцца (часам і запісваюцца), як склады не з гукам «в», а з гукам «у» — уа (ウァ), уі (ウィ), у (ウ), уэ (ウェ) і уо (ウォ).[6]
⁷ Гэтыя болей неўжываныя знакі сустракаюцца ў некаторых падручніках эпохі Мэйдзі, але ніколі не былі шырока распаўсюджаны[7][8]
Галоўнае, што варта ўлічваць, — гэта фанетычны прынцып запазычання, то бок слова «перапрацоўваецца» на японскі лад (і запісываецца азбукай катакана) у адпаведнасці з яго гучаннем на зыходнай мове (хоць у апошні час з’явілася тэндэнцыя больш строга следваць першакрыніцы, у прыватнасці, пры напісанні замежных геаграфічных назваў). Напрыклад: А-Й アイ англ.: eye «вока».
Пры наяўнасці спалучэння дзвюх зычных у запазычаным слове першы з іх перадаецца складам, які заканчваецца на -У. Аналагічна перадаецца заключны зычны ў запазычаным слове. Напрыклад: ГУ-РА-МУ グラム англ.: gram «грам», КІ-Н-ГУ キング англ.: king «кароль», СУ-ПУ-РЫ-Н-ГУ スプリング англ.: spring «пружына». У гэтых жа пазіцыях зычныя «t» і «d» перадаюцца складамі «ТО» і «ДО» адпаведна[заўв 1]. Напрыклад: БЭ-СУ-ТО ベスト англ.: best «лепшы», БО-Н-ДО ボンド англ.: bond «сувязь».
Склады, якія пачынаюцца зычным «L» у залежнасці ад наступнага зычнага перадаюцца складамі: «РА», «РЫ», «РУ», «РЭ», «РО». Адзінкавае «L» і падвойнае «LL» перадаюцца складам «РУ». Напрыклад: А-РУ-МІ-НІ-У-МУ アルミニウム англ.: aluminium «алюміній», БО-РУ-ТО ボルト англ.: bolt «болт», ДО-РЫ-РУ ドリル англ.: drill «свердзел», ГУ-РЫ-РУ グリル англ.: grill «грыль».
Даўжыня галосных у замежных словах, запісаных азбукай катакана, пазначаецца гарызантальнай рысай пасярод радка (пры вертыкальным запісе — вертыкальнай рысай). Напрыклад: КА: カー англ.: car «аўто», ФУ:-ТО フート англ.: foot «фут».
Зычны «v» з наступным галосным перадаецца складамі «БА», «БІ», «БУ», «БЭ», «БО». Для /v/ выкарыстоўваецца таксама адмысловы знак «ヴ»: «ヴァ, ヴィ, ヴ, ヴェ, ヴォ, ヴュ /vju/» Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト, ヴォルト англ.: volt «вольт», РЭ-БЮ レビュー, レヴュー — англ.: review «агляд», БО-РУ-ГА ボルガ, ヴォルガ — «Волга».
Склады, якія пачынаюцца зычным «f», перадаецца знакам «ФУ» (フ) з наступным галосным (пішацца трошкі ніжэй знака «ФУ» пры гарызантальным пісьме альбо трошкі правей пры вертыкальным пісьме і меншым шрыфтам), адпаведным галоўнаму гуку, які следуе пасля зычнага «f» у запазычаным слове: fa — ファ, fi — フィ, fe — フェ, fo — フォ. Напрыклад: ФІ-РУ-МУ フィルム англ.: film «кінастужка», ФО-ТО-Н フォトン англ.: photon «фатон», ФО-ТО フォト англ.: photo «фота».
Англійскі галосны «а» перадаецца знакам «А» ці слогам, які заканчваецца на «-А». Напрыклад: ФА-КУ-ТО ファクト англ.: fact «факт», БА-РУ-БУ バルブ, ヴァルヴ англ.: valve «клапан», А-РО-Й アロイ англ.: alloy «сплаў». У той жа час спалучэнне гэтага галоснага з папярэднім зычным «с» і «g» перадаецца складамі «КЯ» і «ГЯ», адпаведна. Напрыклад: КЯ-БІ-Н キャビン англ.: cabin «кабіна», ГЯ-П-ПУ ギャップ англ.: gap «зазор».
Арфаграфічныя спалучэнні ar, er, ir, ur і or (у безнаціскнай пазіцыі) перадаюцца знакам на «-А:» (часцей) альбо «-А». Напрыклад: ГА:-РУ ガール англ.: girl «дзеўчына», А-ФУ-ТА[:] アフタ[ー] англ.: after «пасля», І-Н-ТА:-БЮ: インタビュー, インタヴュー англ.: interview «інтэрв’ю», І-Н-ДА-КУ-ТА インダクタ англ.: inductor «індуктар», КА:-БУ カーブ англ.: curve «крывая», І-Н-БА:-ТА インバータ англ.: inverter «інвертар», І-Н-ХІ-БІ-ТА[:] インヒビタ[ー] англ.: inhibitor «інгібітар».
У словах з еўрапейскіх моў (акрамя англійскай) закрытыя склады, якія заканчваюцца на «r», як правіла, перадаюцца ў японскай транскрыпцыі як «галосны + РУ». Напрыклад: ХЭ-РУ-ЦУ ヘルツ ням.: Hertz «Герц», А-БА-Н-ГЯ-РУ-ДО アヴァンギャルド ням.: avangard «авангард». Аднак спалучэнне -er безнаціскнай пазіцыі ў мовах германскай групы ўсё так жа перадаецца як «-А:».
Англійскі дыфтонг [ou] і арфаграфічнае спалучэнне «or» перадаюцца знакам «О:». Напрыклад: КО:-ДО コード англ.: code «код», КО:-ДО コード англ.: cord «шнур», БО:-ДО ボード англ.: board «дошка».
Для перадачы англійскіх арфаграфічных спалучэнняў are, yre, ear, air, our, ower ужываюцца спалучэнні -І-Я, -А-І-Я, -Э-А, -У-А, -А-ВА:, -O-А. Напрыклад: СУ-ПЭ-А англ.: spare «запасны», ТА-І-Я タイヤ англ.: tyre «шына», ГІ-Я ギヤ англ.: gear «шасцярня», ПА-ВА: パワー англ.: power «энергія».
Падвоеныя аднолькавыя зычныя ў запазычаным слове, як правила, не захоўваюцца ў запісе катаканай. Напрыклад: А-ПА-РА-ТА-СУ アパラタス англ.: apparatus «апарат», А-Н-ТЭ-НА アンテナ англ.: antenna «антэна». Аднак у шэрагу выпадкаў падвоеныя зычныя захоўваюцца. Пры гэтым для іх перадачы ўжываецца падрадковы знак «ЦУ», які не чытаецца, а пазначае падваенне наступнага за ім зычнага. Гэты знак пішацца ніжэй радка пры гарызантальным пісьме і правей — пры вертыкальным пісьме. Напрыклад: ДО-П-ПУ-РА: ドップラー Doppler «Доплер», O-ДЭ-С-СА オデッサ «Адэса». Падваенне зычнага ў японскай транскрыпцыі часта адбываецца ў замежных словах, якія заканчваюцца на «р», «d», «t» альбо «g» з папяроднім галосным. Напрыклад: А-П-ПУ アップ англ.: up «уверх», СЭ-Т-ТО セット англ.: set «камплект», А-У-ТО-ПУ-Т-ТО アウトプット англ.: output «вывад», БА-Г-ГУ バッグ англ.: bag «сумка», БА-СУ-КЭ-Т-ТО バスケット англ.: basket «кошык», БЭ-Д-ДО ベッド англ.: bed «ложак».
Японскія С- (у складах СЯ, СЮ, СЁ), Т- (у складах ТЯ, ТЮ, ТЁ) и ДЗ- (у складах ДЗЯ, ДЗЮ, ДЗЁ) ужываюцца для перадачы іншамоўных шыпячых Ш, Ч і Ц, адпаведна. Напрыклад: СЯ-[Т]-ТО-РУ シャ[ッ]トル англ.: shuttle «шатл», СЯ-ДО-У シャドウ англ.: shadow «цень», ТЯ-НЭ-РУ チャネル англ.: chanel «канал». Аднак склады СІ, ЦІ, ДЗІ адпавядаюць не толькі шыпячым, але і іншым зычным іншаземных моў у спалучэнні з «i». Напрыклад: СІ: シー англ.: sea «мора», СІ:-ДО シード англ.: seed «насенне», СІ-РУ-БА: シルバー англ.: silver «срэбра», СІ-Н-КУ シンク англ.: think «думаць», СІ-РЫ-Н-ДА シリンダ англ.: cylinder «цыліндр», цІ:-МУ チーム англ.: team «каманда», ДЗІ-МЭ-Н-СЁ-Н ジメンション англ.: dimension «памер», ДЗІ:-ДЗЭ-РУ ジーゼル ням.: diezel «дызель».
Японскія С- (у складах СА, СІ, СУ, СЭ, СО) і ДЗ- (у складах ДЗА, ДЗІ, ДЗУ, ДЗЭ, ДЗО) адпавядаюць не толькі гукам «s» і «z», але і англійскім гукам /θ/ і /ð/, якія перадаюцца дыграфам «th». Напрыклад: РЫ-ДЗУ-МУ リズム англ.: rhythm «рытм», А:-СУ アース англ.: earth «зямля», А-РУ-ГО-РЫ-ДЗУ-МУ アルゴリズム англ.: algorithm «алгарытм», ДЗА ザ, ДЗІ ジ англ.: the (азначаны артыкль).
гук [w] з іншымі галоснымі перадаецца спалучэннем складовага знаку У і складовага знаку для адпаведнага галоснага, які часта бывае меншага памеру. Напрыклад: У-Э-Й-БУ ウェイヴ англ.: wave «хваля», У-О-ТА ウォーター англ.: water «вада», У-И-Н-ЦІ ウインチ англ.: winch «лябёдка». Аднак у цэлым шэрагу выпадкаў для транскрыпцыі спалучэнні гукаў [wa] ўжываецца знак ВА. Напрыклад: ВА-І-ДО ワイド англ.: wide «шырокі», ВА-І-Я ワイヤ англ.: wire «дрот», ВА:-ДО ワード англ.: word «слова», ВА:-КІ-Н-ГУ ワーキング англ.: working «праца».
Спалучэнне «wh» у пачатку англійскіх слоў транскрыбуецца наступным чынам: ХО-ВА-І-ТО ホワイト англ.: white «белы», ХО-І:-РУ ホイール англ.: wheel «кола».
Адзінкавы зычны «m» у запазычаных словах у пазіцыі перад «m», «b» альбо «р» перадаецца знакам «n», які чытаецца як [m]. Напрыклад: РА-М-ПУ ランプ англ.: lamp «лямпа».
Некаторыя запазычанні замацаваліся ў японскай мове ў скарочанай форме. Напрыклад: ПУ-РО プロ англ.: program «праграма», СУ-ТО[-РА-Й-КІ] スト[ライキ] англ.: strike «страйк», «забастоўка», Э-НЭ エネ ням.: energie «энергія». Нярэдка разам са скарочанай формай сустракаецца і поўнае напісанне слова. Напрыклад: ПУ-РО-ГУ-РА-МУ プログラム — «праграма», Э-НЭ-РУ-ГІ: エネルギー «энергія».
Для перадачы спалучэння [hu] і адзінкавага «h» часта ўжываецца знак «ФУ». Напрыклад: ФУ-К-КУ フック англ.: hook «крук», ФУ:-ПУ フープ англ.: hoop «абруч».
У запазычаных словах часта сустракаюцца амонімы, якія паходзяць з розных крыніц, але супалі ў выніку фанетычных змен. Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト — (volt, bolt), БА-РУ-БУ バルブ — (valve, bulb), КУ-РО-СУ クロス — (cloth, cross), МІ-РУ ミル — (mil, mill), ФО:-МУ フォーム — (form, foam), ФУ-РЭ:-(РЭЙ)-МУ フレー(イ)ム — (flame, frame).