Катана (яп.: 刀) — двухручны выгнуты японскі меч даўжынёй 95—120 см (клінок 68 см).
Нараўне з кароткім мячом вакідзасі ўваходзіў у камплект узбраення самураяў.
Японскія мячы захоўвалі на адмысловай падстаўцы — Катанакакэ.
Дзяржальня катаны мае даўжыню ў 3,5 кулакі. Шырыня ляза каля трох см, таўшчыня спінкі — 5 мм, само лязо вастрылася да вастрыні брытвы. Дзяржальню абцягваюць скурай ската або іншым матэрыялам, з тым каб яна не слізгала ў руках. І аплятаюць шнуром. Існуе шмат спосабаў аплёткі.
Вага катаны 1—1,5 кг. Рэжа вельмі цвёрдыя прадметы, напрыклад, метал, камень, аднак тэхніка фехтавання арыентаваная на паразу мяккіх тканак.
Хамон — лінія загартоўкі ляза ў катане. Адрозніваецца некалькі дзясяткаў тыпаў хамонаў, звычайна выглядае як хвалі на рэжучай абзе.
Самыя старажытныя катаны і ножны ўпрыгожваліся арнаментам і перадаваліся з пакалення ў пакаленні як сямейная рэліквія. Асабліва шануюцца катаны, на якіх ёсць Мэі — подпіс з імем вядомага майстра і годам вырабу.