Катран, таксама Крамбе[1] (Crambe) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae). У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ 6 інтрадукаваных відаў.
Прадстаўнікі роду — аднагадовыя і шматгадовыя травы ці паўхмызнякі.
Лісце буйное, суцэльнае, пёрыста-паасобнае, або выемчата-лопасцевае, з пухам з простых валасінак або голае.
Лісце раслін віду катран прыморскі (Crambe maritima) выкарыстоўваюцца ў ежу.
Від катран сэрцалісты ўжываецца як дэкаратыўная расліна для фарміравання бардзюраў.
З насення віду катрану абісінскага (Crambe abyssinica) здабываець алей.
Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 36 відаў[2]:
Зноскі
- Катран: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)