Кафедра (грэч. καθέδρα «сядалішча; сядзенне») — асноўнае аб’яднанне навукова-выкладчыцкага складу ВНУ па адной ці некалькім роднасным навучальным дысцыплінам; з’яўляецца адміністрацыйна-структурным складнікам ВНУ. Ажыццяўляе навуковую, навукова-даследчую і навукова-тэхнічную дзейнасць па пэўнаму кірунку[1].
Загадчыкам кафедры, як правіла, з’яўляецца прафесар, вядомы вучоны. Акрамя таго, кафедра разумеецца як самастойная навуковая вобласць, як прадмет выкладання ў ВНУ або як прадмет вывучэння ў навукова-даследчай.