Каховське водосховище | |
Даўжыня | 230 км |
---|---|
Шырыня | 25 км |
Плошча | 2155 км² |
Аб'ём | 18,18 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 896 км |
Найбольшая глыбіня | 36 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,4 м |
Упадаюць | Дняпро, Базаўлук |
Выцякаюць | Дняпро |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кахоўскае вадасховішча (укр.: Каховське водосховище) — вадасховішча, якое раней існавала ў ніжнім цячэнні Дняпра[1].
Поўны аб’ём вадасховішча — 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1956 годзе. Была асноўнай крыніцай водазабеспячэння паўднёва-ўсходняй часткі Украіны. З яго вада падавалася ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі канал, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сістэмы водазабеспячэння руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікапальскага марганцаваруднага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сістэм прыбярэжных раёнаў Херсонскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складаў 900 м³/с[2].
Вадасховішча спыніла сваё існаванне ў чэрвені 2023 года пасля знішчэння Кахоўскай ГЭС[1].