Кацярына Александрыйская | |
---|---|
Род дзейнасці | місіянер |
Дата нараджэння | 287 ці 282 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 305 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святая Кацярына або Кацярына Александрыйская (грэч. ἡ Ἁγία Αἰκατερίνη ἡ Μεγαλομάρτυς; 287 — 305), да хрышчэння Даратэя — хрысціянская святая, вялікамучаніца. Памяць здзяйсняецца ў Праваслаўнай царкве 7 снежня (24 лістапада па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 25 лістапада.
Мошчы святой Кацярыны цяпер знаходзяцца ў манастыры яе імя на гары Сінай у Егіпце. Манастыр — буйны духоўны цэнтр, дзе размешчаны старажытны архіў і вялікая бібліятэка старадрукаў і царкоўных рарытэтаў. Святая Кацярына лічыцца заступніцай настаўнікаў і навукоўцаў.
Кацярына Александрыйская на Вікісховішчы |