Кацярына Вадстэнская | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1331[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1381[1][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | каталіцкай царквой |
Кананізавана | 24 сакавіка |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 24 сакавіка |
Бацька | Ulf Gudmarsson[d][2] |
Маці | Брыгіта Шведская[2] |
Муж | Q132128503? |
![]() |
Кацярына Вадстэнская (шведск.: Katarina av Vadstena, Katarina Ulfsdotter; Катарына Ульфсдотэр; 1331 — 24 сакавіка 1381) — святая Рымска-Каталіцкай Царквы ордэна брыгітак.
Бацькам Кацярыны быў Ульф Гудмарсан, маці — святая Брыгіта; акрамя Кацярыны, яны мелі яшчэ сем дзяцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за рыцара Эгарда ван Кюрэна. З яго дазволу Кацярына разам з маці ў 1350 годзе адправілася ў вандроўку ў Рым. Муж Кацярыны неўзабаве памёр, і Кацярына засталася ў Рыме, дзе яна пісала рэлігійныя працы. Нягледзячы на тое, што да яе сваталіся шматлікія багатыя рымскія жаніхі, больш замуж яна не выйшла і дапамагала маці ў арганізацыі ордэна брыгітак. Стала першым кіраўніком Вадстэнскага манастыра, хоць і не была манахіняй. Пасля смерці маці Кацярына зацвердзіла ў Рыме статут ордэна і дамагалася яе кананізацыі, якая адбылася ў 1391 году, праз 10 год пасля смерці Кацярыны.
У 1484 году рымскі папа Інакенцій VIII дазволіў лічыць Кацярыну святой. Нягледзячы на гэта, сам працэс кананізацыі ніколі не быў скончаны з-за Рэфармацыі ў Швецыі. У 1489 яе мошчы былі змешчаны ў раку і перанесены ў Вадстэнскі манастыр. Рымска-Каталіцкая Царква ўшаноўвае яе памяць 24 сакавіка (у дзень яе смерці), а шведская лютэранская — 2 жніўня.