Кацярына Мікалаеўна Жаркова

Кацярына Жаркова
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1981(1981-10-30) (43 гады)
Месца нараджэння
Рост 178 см
Грудзі 105 см
Стан 84 см
Сцёгны 115 см
Колер валасоў блонд[d]
Вочы кары[d]
Агенцтва
zharkova.com (англ.)

Каця Жаркова, поўнае імя Кацярына Мікалаеўна Жаркова (нар. 30 кастрычніка 1981, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — тэлепрадзюсар і фотамадэль родам з Беларусі.

Нарадзілася ў сям’і афіцэра Мікалая Жаркова і прафесійнага фатографа Надзеі Жарковай. У верасні 1982 года бацькі з сямімесячнай дачкой пераехалі ў Чукоцкую аўтаномную акругу (РСФСР). Пазней сям’я пераязджала ў Маскву, Смаленск, ГДР. У верасні 1991 — маі 1994 года вучылася ў школе ў ГДР, дзе скончыла 4—7 класы, затым вярнулася з бацькамі ў Смаленск (Расія), дзе з 14 гадоў пачала займацца ў мадэльным агенцтве «Подыум» як поўная манекеншчыца[1]. У верасні 1999 года паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Хімкі, Маскоўская вобласць), які скончыла ў чэрвені 2003 года.

У лістападзе 2006 года стала першай поўнай фотамадэллю, якая трапіла на старонкі расійскага выдання амерыканскага часопіса «Касмаполітан». Затым сыграла шэраг эпізадычных роляў у расійскіх серыялах, пасля ўладкавалася асістэнткай прадзюсара на маскоўскім тэлеканале «Муз-ТБ», пазней стала тэлепрадзюсаркай. Сярод супрацоўнікаў тэлебачання сустрэла свайго мужа. 15 снежня 2009 года выйграла расійскі конкурс поўных мадэляў «Салодкая жанчына». На пачатку 2010 года стала вядоўцай 2-гадзіннай ранішняй перадачы на расійскім тэлеканале «ТНТ». У 2-й палове 2010 года выехала па «зялёнай картцы» ў ЗША, дзе знялася ў рэкламе жаночага адзення для гандлёвых сетак «Мода для фігуры» (Нью-Ёрк), «Назаўсёды 21» (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія) і «Сярэбраныя джынсы» (Вініпег, правінцыя Манітоба, Канада). У 2011 годзе прыняла ўдзел у фотасесіі ў Нью-Ёрку з фатографам Вікторыяй Джанашвілі. У студзені 2012 года нью-ёрскі часопіс «Поўная мадэль» суправадзіў рэдактарскі артыкул «Поўныя целы, што ж з імі не так» здымкамі Жарковай з сумеснай фотасесіі з хударлявай фотамадэллю. На здымках Кацярына Жаркова выглядала здаравейшай за хударлявую калегу. Кожны здымак суправаджаўся надпісамі датычна анарэксіі, у тым ліку: «Большасць мадэляў-пачаткоўцаў маюць індэкс масы цела, характэрны для анарэксіі»[1]. Пазней стала фотамадэллю нью-ёрскага агенцтва «Вільгельміна».

  1. а б Ніна Шчарбачэвіч. Жанчыны-«пышкі» сталі апетытнымі // Чырвоная змена. — 26 красавіка 2012. — № 8 (15694). — С. 8. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2017.