Качскі Ран

У сухі сезон дно саланчакоў ператвараецца ў саляную пустыню

Качскі Ран (гудж.: કચ્છનું મોટું રણ) — пустынная мясцовасць, знакамітая сваімі саланчакамі Вялікім і Малым Ранам, на захадзе індыйскага штата Гуджарат і поўдні пакістанскай правінцыі Сінд. Агульная тэрыторыя — 27 454 км².

Кач (гудж.: કચ્છ) — назва мясцовасці на захадзе Гуджарата паміж паўвостравам Катхіявар і дэльтай ракі Інд. Мае санскрытскае паходжанне. У старажытнай індыйскай міфалогіі значыла бязлюдны бераг. Ран (гудж.: રણ) на мове гуджараці азначае саляную пустыню.

Качскі Ран пачаў фарміравацца ў эпоху мезазоя, калі стаў часткай плыткаводдзя Аравійскага мора. На яго месцы сфарміравалася возера, суднаходнае ў часы Аляксандра Македонскага. Яго ўзровень паступова зніжаўся з-за заглейвання, адбыўся падзел на Вялікі і Малы Ран. Падчас кароткага сезона мусонаў глей затапляецца. Акрамя таго, у Качсчкі Ран упадае некальки рэк, вядуць сезонныя адгалінаванні ад дэльты Інда. Сярэдняя глыбіня складае каля 0,5 м. Незатопленымі застаюцца толькі пясчаныя выдмы, дзе ратуюцца дзікія жывёлы. У астатнія сезоны вада выпараецца. На паверхні застаецца соль. Качскі Ран мае адзін з самых высокіх гадавых паказчыкаў выпарэння. Сярэдняя летняя тэмпература трымаецца каля +44°C, але можа падвышацца да +50°C. Мінімальная зімовая тэмпература набліжаецца да 0°C.

Для флоры Качскага Рана характэрны метлюжкакветныя травы і калючыя хмызнякі. Сярод прадстаўнікоў фаўны вылучаюцца дзікія аслы і каты, антылопы, ваўкі, гіены, фламінга. Усяго налічваецца каля 50 відаў сысуноў і 200 відаў птушак.

Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі Качскага Рана ў неаліце. Археолагамі тут знойдзены помнікі Індскай цывілізацыі: Дхалавіра і Хірасара. Пазней ён уваходзіў у склад буйных дзяржаў Індастана, адсюль вывозілі соль. Пасля ўсталявання брытанскай каланіяльнай улады ў 1803 г. здабыча і продаж солі былі абмежаваны спецыяльным падаткам. У 1930 г. М. Гандзі арганізаваў саляны паход — антыкаланіяльную акцыю супраць падатка. У 1947 г. Качскі Ран быў падзелены паміж незалежнымі Індыяй і Пакістанам. Большая частка ўвайшла ў склад Індыі.

76% плошчы Качскага Рана уваходзяць у склад ахоўваемых тэрыторый:

У нашы дні большая частка Качскага Рана знаходзіцца пад аховай. На астатняй тэрыторыі існуюць адгонная жывёлагадоўля і здабыча солі. Развіваецца турызм.