Каэсіт | |
---|---|
![]() | |
Формула | SiO2 |
Сінгонія | манаклінная |
Колер | белы, бясколерны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Цвёрдасць | 7,5—8 |
Шчыльнасць | 2,95—3 г/см³ |
Каэсіт, каўсіт — мінерал групы кварцу, адна з найбольш шчыльных паліморфная мадыфікацый крэменязёму SiO2. Названы ў гонар амерыканскага хіміка Л. Коўса (англ.: Loring Coes, Jr. 1915—1973), які штучна атрымаў гэты мінерал у 1953 годзе. Каэсіт утвараецца пры высокіх тэмпературах (500—800 °С) і ціску каля 35 кбар.
Крышталізуецца ў монаклінальнай сінгоніі. Утварае бясколерныя празрыстыя прызматычныя і таблітчастыя крышталі. Цвёрдасць 7,5—8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,95—3 г/см³.
Прыродны каэсіт сустракаецца ў Арызонскім і іншых выбуховых метэарытных кратарах. Таксама ў санідзін-каэсітавым аклагіце з кімберлітавай трубкі на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі ўпершыню выяўлены імпактытах і выбуховых брэкчыях Лагойскага метэарытнага кратэра. Часам утрымлівае дамешкі алюмінію, жалеза, натрыю.