Каімбрскі ўніверсітэт | |
---|---|
парт.: Universidade de Coimbra | |
Арыгінальная назва | парт.: Universidade de Coimbra |
Заснаваны | 1290 |
Студэнты | 25 580 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Каімбра |
Узнагароды | |
Сайт | uc.pt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каімбрскі ўніверсітэт (парт.: Universidade de Coimbra) — найстарэйшы ўніверсітэт у Партугаліі і адзін з найстарэйшых у Еўропе, заснаваны ў 1290 годзе, размешчаны ў горадзе Каімбры.
Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 тысяч чалавек. 8 факультэтаў, 4 кампусы. Універсітэт мае адну з найстарэйшых і самых багатых у Еўропе акадэмічных бібліятэк. Каімбрскі ўніверсітэт таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў краіны.
На афіцыйных і святочных мерапрыемствах студэнты і выкладчыкі апранаюць асаблівую ўніверсітэцкую форму (traje académico): чорныя плашчы, упрыгожаныя стужкамі. Колеры стужак азначаюць факультэт, а колькасць - год навучання. У сярэдзіне мая, пасля экзаменаў, студэнты Каімбры спальваюць свае стужачкі, адзначаючы свята.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.