Каўбаснае дрэва

Каўбаснае дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Kigelia africana (Lam.) Benth., 1849


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506043
NCBI  70070
EOL  484981
GRIN  t:70392
IPNI  109874-1
TPL  kew-317427
Kigelia africana"

Каўбаснае дрэва[1] (Kigelia) — монатыпны род раслін сямейства Бігноніевыя ў трапічнай Афрыцы. Адзіны від — Кігелія афрыканская (Kigelia africana).

Каўбаснае дрэва — дрэва з густой кронай, ападае на час засухі. Квітнее буйнымі чырвонымі кветкамі, якія апыляюцца птушкамі нектарніцамі. Сваю назву каўбасныя дрэва атрымала за плады, падобныя да каўбасы, даўжынёй да 60 см, што звісаюць з галін.

З пладоў робяць слабаалкагольны напой. Свежыя плады атрутныя і маюць моцны слабільны эфект. Для ўжывання ў ежу плады сушаць, смажаць або ферментуюць.

Зноскі

  1. Каўбаснае дрэва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.181