Квадрыга — антычная двухколавая калясніца з чатырма запрэжанымі канямі. Часта выкарыстоўвалася ў Старажытным Рыме ў гонках ці ў трыўмфальных шэсцях. Захавалася нямала выяў, барэльефаў і статуй з квадрыгамі.
Гонкі на лёгкіх квадрыгах праводзіліся ў Старажытнай Грэцыі на Алімпійскіх і Немейскіх гульнях. Апісанні гэтых спаборніцтваў змяшчаюцца ў Гамера, Вергілія і іншых антычных аўтараў.
Масіўнымі квадрыгамі карысталіся імператары і палкаводцы-пераможцы ў старажытнарымскіх цырках падчас трыумфаў, а таксама для рэлігійных і ваенных шэсцяў.
Выявы квадрыг захаваліся на мностве помнікаў старажытнасці, асабліва на барэльефах і манетах. Бронзавыя коні Святога Марка знайшлі сабе нямала перайманняў у новы час, напрыклад, у трыумфальных арках. Дагэтуль квадрыга застаецца папулярным скульптурным матывам.