Квазар

Галактыка NGC 4319 і квазар Маркаран 205

Кваза́р (англ.: quasar) — надзвычай магутнае і далёкае актыўнае ядро галактыкі. Квазары з’яўляюцца аднымі з самых яркіх аб’ектаў у Сусвеце — іх магутнасць выпраменьвання часам у дзясяткі і сотні разоў перавышае сумарную магутнасць усіх зорак такіх галактык, як наша. Сляды бацькоўскіх галактык вакол квазараў (прычым далёка не ўсіх) былі выяўлены толькі пазней. У першую чаргу квазары былі апазнаны як аб’екты з вялікім чырвоным зрушэннем, якія маюць электрамагнітнае выпраменьванне (уключаючы радыёхвалі і бачнае святло) і настолькі малыя вуглавыя памеры, што на працягу некалькіх гадоў пасля адкрыцця іх не атрымоўвалася адрозніць ад «кропкавых крыніц» — зорак (наадварот, працяглыя крыніцы больш адпавядаюць галактыкам)[1].

Англійскі тэрмін quasar утвораны ад слоў quasistellar («квазізорны» ці «падобны на зорку») і radiosourceрадыёкрыніца») і даслоўна азначае «квазізорная радыёкрыніца».

Зноскі

  1. Засов А. В., Постнов К. А. Ядра галактик. Общие сведения // Общая астрофизика. — Фрязино: Век 2, 2006. — Т. 3. — С. 371. — 496 с. — ISBN 5-85099-169-7.