Кветкаеды

Кветкаеды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthonomus Germar, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  187836
NCBI  7043
EOL  49584

Кветкаеды[1], антаномус[2] (Anthonomus) — род жукоў сямейства даўганосікаў (слонікаў), развіваецца на дрэвавых, кустовых і травяністых раслінах[3].

Цела (1,3—7,5 мм у даўжыню) авальнае, моцна выпуклае. Галава выцягнута ў тонкую і доўгую трубку.

Больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, найбольш разнастайныя ў Новым Свеце. Жывуць на пладовых дрэвах, ягадных кустах, травяністых раслінах, радзей на хвойных (Anthonomus phyllocola). Жукі сілкуюцца пупышкамі, кветкамі і маладым лісцем. Лічынкі развіваюцца ў бутонах і кветках. Кветкаед яблыневы (Anthonomus pomorum) пашкоджвае яблыню, грушу, вішню і іншыя пладовыя дрэвы, кветкаед малінавы (Anthonomus rubi) — маліну, суніцы і трускаўкі; бавоўнавы даўганосік Anthonomus grandis — бавоўну ў Паўночнай Амерыцы.

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.101