«Кветкі зла» (фр.: Les Fleurs du mal) — зборнік вершаў французскага паэта-сімваліста Шарля Бадлера, які выйшаў з 1857 па 1868 гады ў трох рэдакцыях з розным аб'ёмам. Першае выданне прычыніла судовую цяжбу, у выніку якой Бадлер быў аштрафаваны за парушэнне норм грамадскай маралі і вымушаны быў выплаціць пэўную суму грошай і прыбраць са зборніка 6 найболей «непрыстойных» вершаў. Зборнік паўплываў на творчасць Арцюра Рэмбо, Поля Верлена і Стэфана Малармэ і лічыўся вытокам сучаснай еўрапейскай лірыкі.