Кеблавік

Горад
Кеблавік
Keflavík
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
8169 чалавек (2007)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
rnb.is (ісл.)
Кеблавік на карце Ісландыі
Кеблавік (Ісландыя)
Кеблавік
Кеблавік (Ісландыя)
Кеблавік

Кеблавік[1] (ісл.: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янес у паўднёва-заходняй Ісландыі.

Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 года горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янесбайр, дзе жыве 13 256 чалавек (2007).

Кеблавік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк’явіка (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсць гавань, паблізу горада — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 года ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісландыі.

Паселішча было заснаванна ў XVI стагоддзі і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.

Са спартыўных каманд горада вядомы «Футбольны клуб Кеблавік», чатырохкратны чэмпіён Ісландыі па футболу, вядомы па выступленні ў еўракубках.

Год Колькасць
1901 314
1910 510
1930 838
1940 1 551
Год Колькасць
1950 2 395
1960 4 700
1970 5 663
1980 6 622
Год Колькасць
1989 7 423
2007 8 169
2013 16 091
2017 16 463 [2]
Год Колькасць
2018 15 930
2023 23 329 [2]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Кеблавік
  1. Напісанне Кеблавік паводле карты да арт. Ісландыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  2. а б https://www.reykjanesbaer.is/is/stjornsysla/fjarmal-og-rekstur/gagnatorg