Кебнекайсэ | |
---|---|
шведск. Kebnekaise | |
![]() дзве вяршыні Кебнекайсэ | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 106[1] м |
Адносная вышыня | 1 747 м |
Першае ўзыходжанне | 1883 (Чарлз Рабат) |
Размяшчэнне | |
67°53′00″ пн. ш. 18°33′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Лен | Лен Норботэн |
Горная сістэма | Скандынаўскія горы |
![]() |
Кебнекайсэ (шведск.: Kebnekaise, ад пн.-саамск.: Giebmegáisi альбо Giebnegáisi — «кацёльная вяршыня») — гара ў Скандынаўскіх гарах.
Кебнекайсэ знаходзіцца ў Лапландыі, прыкладна ў 150 км на поўнач ад палярнага круга і на захад ад Кіруны. Вяршыня складзена габра і кварцавымі сіенітамі. Мае дзве вяршыні - паўднёвую, пакрытая ледавіком, вышынёй 2106 метраў, і паўночную, вышынёй 2097 метраў.
Кебнекайсэ — найвышэйшая вяршыня Швецыі і Лапландыі (хоць па адноснай вышыні саступае гары Ака). На поўнач ад Кебнекайсэ ў Еўропе няма больш высокіх гор.
Ледавікі, якія пакрываюць вяршыню, на сённяшні дзень маюць тэндэнцыю да раставання. Таму вышыня горы пастаянна змяншаецца, яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў назад яна складала 2123 метры над узроўнем мора. Калі раставанне працягнецца тымі ж тэмпамі, паўднёвая вяршыня можа з часам стаць ніжэй паўночнай.
Гара папулярная сярод турыстаў, тут праходзіць мноства альпінісцкіх маршрутаў, каля яе (ад Абіску да Нікалуокта) праходзіць таксама вядомы пешы маршрут Кунгследэн. Акрамя таго, ля падножжа Кебнекайсэ размешчана станцыя Стакгольмскага ўніверсітэта па даследаванню праблем гор.