Кейп-Ёрк | |
---|---|
![]() | |
15° пд. ш. 143° у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Заліў Карпентарыя, Каралавае мора |
Плошча | 137 000 км² |
Краіна | |
![]() |
Кейп-Ёрк, раней Кейп-Йорк (англ.: Cape York) — буйны паўвостраў, размешчаны на поўначы штата Квінсленд у Аўстраліі, паміж Вялікім бар’ерным рыфам у Каралавым моры, Торэсавым пралівам і залівам Карпентарыя. Гэты аддалены паўвостраў, на ім жыве каля 18 тысяч чалавек, яго не парушаныя чалавечай цывілізацыяй вільготныя трапічныя лясы і саваны маюць глабальнае экалагічнае значэнне.
Паўвостраў Кейп-Ёрк ахоплівае плошчу каля 137 000 км², а яго працягласць з поўначы на поўдзень складае больш за 600 км. Усходняя частка паўвострава гарыстая (вышынёй да 555 м), а заходняя — нізінная. Эўкаліптавыя (на захадзе) і вільготныя трапічныя лясы (на ўсходзе).
Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Некалькі нацыянальных паркаў.