Кейсон Фамвіхан (13 снежня 1920, в. На Сенг[4], Саванакхет, прав. Саванакхет, Лаос — 21 лістапада 1992) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса.
Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. У 1942 далучыўся да антыяпонскай барацьбы. У 1947—49 узначаліў узброеную барацьбу супраць французскага панавання ў Паўночна-Усходнім Лаосе, з 1949 на чале Народна-вызваленчай арміі Лаоса. 3 1950 член ЦК Адзінага народнага фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нацыянальнага супраціўлення. 3 1951 кіраўнік Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса. 3 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 намеснік старшыні Патрыятычнага фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узброеную барацьбу з цэнтральным урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў лістападзе 1975 Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (ЛНДР) — прэм’ер-міністр ЛНДР. У жніўні 1991 абраны прэзідэнтам ЛНДР.
Зноскі
- Фамвіхан // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|