Кейт Раян | |
---|---|
Kate Ryan | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Бельгія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | Вакал, гітара, фартэпіяна |
Жанры | Данс-поп, еўрадэнс, еўрапоп |
Супрацоўніцтва | Сарая Арнелас |
Лэйблы |
EMI (2002—2006) Water Music Records (2004-) |
Узнагароды |
World Music Awards[d] (2008) |
kateryan.be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кейт Раян (англ.: Kate Ryan, пры нараджэнні Kатрын Вербек, нідэрл.: Katrien Verbeeck, 22 ліпеня 1980, Тэсендэрло, Бельгія) — бельгійская поп-спявачка. Пачала кар’еру ў 2001 годзе, а ў 2006 годзе прадставіла Бельгію на Еўрабачанні з песняй «Je t’adore», заняўшы 12-е месца ў паўфінале. Пераспяваўшы песню Мілен Фармер «Désenchantée», яна заняла першыя месцы ў разнастайных Еўрапейскіх чартах. Кейт падпісала кантракт з EMI Belgium і выпусціла свой першы альбом Different у 2002 эксклюзіўна для Еўропы. Альбом стаў залатым, у Еўропе было прададзена больш за 250 000 копій.