Кенвуд-хаус

Славутасць
Кенвуд-хаус
51°34′17″ пн. ш. 0°10′03″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль геаргіянская архітэктура
Архітэктар Robert Adam[d][3] і William Atkinson[d][3]
Дата заснавання 1929[3]
Сайт english-heritage.org.uk/…
english-heritage.org.uk/… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кенвуд-хаус (Kenwood House) — рэзідэнцыя Уільяма Мюрэя, 1-га графа Мэнсфілда (1705—1793), размешчаная ў лонданскім раёне Хэмпстэд. Камісія па кіраванні нацыянальным здабыткам падтрымлівае Кенвуд-хаус у ідэальным стане. Штогод сядзібу наведвае да мільёна турыстаў.

Архітэктурна-паркавы ансамбль Кенвуд-хауса сфармаваўся ў XVII—XVIII стагоддзях. Сам асабняк быў пабудаваны ў эпоху Рэстаўрацыі, у 1700 годзе да яго была прыбудавана аранжарэя. Пасля набыцця Мюрэем у 1754 годзе інтэр’еры былі цалкам пераабсталяваны (у 1764—1779 гг.) у стылі класіцызму па праекце Роберта Адама. Вялікі архітэктар прыбудаваў да асабняка бібліятэку і іанічны порцік. У 1793-96 гг. Джордж Сондэрс завяршыў перабудову, дабудаваўшы два флігеля з паўночнага боку будынка.

Англійскі парк вакол Кенвуд-хауса, вядомы гняздоўямі кажаноў, прыпісваецца выбітнаму майстру садовага мастацтва, Хамфры Рэптану (1752—1818). На яго тэрыторыі выстаўлены творы Генры Мура, Барбары Хепуарт і іншых сучасных скульптараў.

У 1909 годзе ў спадчыннікаў Мюрэя сядзібу арандаваў вялікі князь Міхаіл Міхайлавіч з жонкай Сафіяй Мікалаеўнай (унучка Пушкіна). У 1925 годзе яе набыў ва ўласнасць лорд Айві (Iveagh) з сямейства півавараў Гінесаў. Ён перавёз у асабняк, які да таго часу страціў сваё мэбляванне, уласны збор карцін, уключаючы творы Вермера і Рэмбранта. У 1927 г. лорд Айві паднёс Кенвуд-хаус з яго мастацкім зборам у дарунак брытанскай нацыі.

Зноскі

  • Кудрявцев Б. В. Художественные музеи Лондона: Галерея Тейт. Галерея Института Курто. Коллекция Уоллес. Картинная галерея Далидж-Колледжа и Галерея Кенвуд-Хауса / Рецензент И. А. Кузнецова; Художник серии Н. И. Васильев. — М.: Искусство, 1994. — 224 с. — (Города и музеи мира). — 25 000 экз. — ISBN 5-210-02545-4 (в пер.)