Кененіса Бекеле | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[3] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
13 чэрвеня 1982[1][2][…] (42 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 165 см[4] |
Вага | 56 кг[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кененіса Бекеле Бееча (амх.: ቀነኒሳ በቀለ; 13 чэрвеня 1982, Бэкоджы, Арсі, Эфіопія) — эфіопскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся на дыстанцыях 5000 і 10 000 метраў. З 2013 года перайшоў на больш доўгі шашэйны бег. У 2013 годзе дэбютаваў у паўмарафоне, а ў 2014 годзе прабег свой першы марафон. Трохразовы алімпійскі чэмпіён і 6-разовы чэмпіён свету. Уладальнік сусветных рэкордаў у бегу на 5000 і 10 000 метраў.