Кенет Това | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Армія ЗША |
Званне | генерал-лейтэнант[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кенет Эрнест Това (англ.: Kenneth Ernest Tovo; нар. 21 сакавіка 1961) — генерал-лейтэнант арміі ЗША ў адстаўцы. Начальнік Цэнтральнага камандавання спецыяльных аперацый (2011—2013) і камандавання спецыяльных аперацый арміі (2015—2018).
У арміі з 1983 года. Спачатку служыў у 508-м пяхотным палку, потым у 504-м стралковым парашутна-дэсантным. У перыяд з 1987 па 1989 гады прайшоў падрыхтоўку да службы ў спецназе. Залічаны ў 10-ю групу сіл спецыяльнага прызначэння. У час вайны ў Персідскім заліве накіраваны ў Турцыю, з тэрыторыі якой прымаў удзел у асобных місіях аперацыі «Бура ў пустыні», а ў пасляваенны перыяд — аперацыі «Provide Comfort». У 1990-я гады падраздзяленне Това было разгорнута ў Босніі і Герцагавіне. У пачатку Іракскай вайны ўдзельнічаў у аперацыі «Молат вікінгаў». Пасля кароткай службы ў штаце камандавання спецыяльных аперацый і атрымання ступені магістра стратэгічных даследаванняў у Ваенным каледжы арміі ЗША Това прызначаны камандзірам 10-й групы спецыяльных сіл. У 2008 годзе заняў пасаду намесніка начальніка камандавання спецыяльных аперацый ЗША ў Еўропе[1].
У красавіку 2009 года прызначаны ў 1-ю бранятанкавую дывізію[2]. 9 мая 2011 года стаў начальнікам Цэнтральнага камандавання спецыяльных аперацый ЗША[3]. У студзені 2013 года стаў камандуючым Аб’яднаным пераходным камандаваннем бяспекі ў Афганістане і Навучальнай місіяй НАТА ў Афганістане[4]. 18 ліпеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Паўднёвага камандавання ЗША[5]. З 2015 года ўзначальваў Камандаванне спецыяльных аперацый арміі ЗША. 8 чэрвеня 2018 года падаў у адстаўку[6][7].
На «грамадзянцы» разам з жонкай заснаваў кансалтынгавую фірму DOL Enterprises, Inc., кансультуючы па пытаннях стратэгічнага планавання, кіравання рызыкамі і эфектыўнай арганізацыі[8][9].
Мае жонку Сюзанну і двух сыноў. Адзін стаў вайскоўцам, другі — настаўнікам[8].
Яго імем названа медыцынская клініка ў г. Халабджа, Ірак[10].