Горад
Кентэрберы
Canterbury
| ||||||||||||||||||||||||
Ке́нтэрберы (англ.: Canterbury [ˈkæntərbᵊri] альбо [ˈkæntərbɛri], лац.: Cantuaria, Durovernum Cantiacorum) — літаральна "Горад/замак людзей Кента") — горад на паўднёвым усходзе Англіі, у графстве Кент. Насельніцтва 43 432 чалавек (2001). Кентэрберы з'яўляецца месцам знаходжання архібіскупа Кентэрберыйскага і цэнтрам Англіканскай царквы. Мае ўніверсітэт і шэраг архітэктурных помнікаў (гарадскі мур, руіны абацтва Аўгусцінаў і Нарманскага замка, Кафедральны Сабор і інш).