Горад
| ||||||||||
Кербела (араб. كربلاء) — горад у Іраку, за 100 км на паўднёвы захад ад Багдада, сталіца правінцыі Кербела. Насельніцтва - 572 300 жыхароў (2003).
Шыіты лічаць Кербела адным з сваіх самых свяшчэнных гарадоў пасля Мекі, Медзіны, Іерусаліма і Эн-Наджафа, таму што тут у ходзе Кербельскай бітвы (680) салдатамі Язіда ібн Муавіі быў абезгалоўлены імам Хусейн.