Горад
| ||||||||||||||||||||||
Керэ́дж (перс. کرج) — горад на поўначы Ірана, прыгарад Тэгерана, размешчаны ля падножжа гор Эльбурс. Адміністрацыйны цэнтр астана Альборз.
Насельніцтва — 1 967 005 жыхароў. Керэдж з'яўляецца важным транспартным цэнтрам, праз які праходзяць усе грузы, якія накіроўваюцца ў Тэгеран з Каспійскага мора. Керэдж злучаны са сталіцай аўтамагістраллю, чыгункай і лініяй метро.