Кес ван Донген | |
---|---|
нідэрл.: Kees van Dongen | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Cornelis Théodorus Marie van Dongen |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1968[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Augusta Preitinger[d][9] і Marie-Claire Huguen[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар, графік, ілюстратар, кераміст, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[5][10], анімалістыка[10], фігурка[d][10], пейзаж[10], ню[10], гарадскі пейзаж[d][10] і нацюрморт[10] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | фавізм[11] і Die Brücke[11] |
Уплыў на | David Wallin[d], Agda Holst[d], Yen Shui-long[d][12], María Blanchard[d] і Давід Пятровіч Штэрэнберг[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кес ван Донген (нідэрл.: Kees van Dongen; сапраўднае імя нідэрл.: Cornelis Theodorus Maria van Dongen; 26 студзеня 1877, Дэльфсхафен каля Ротэрдама 28 мая 1968, Монтэ-Карла) — нідэрландскі мастак, адзін з заснавальнікаў фавізму. Найбольш вядомы як аўтар стылізаваных жаночых партрэтаў. Кес ван Донген — брат скульптара Жана ван Донгена.
Нарадзіўся ў Дэльфсхафене. Ён быў у сям’і другім з чатырох дзяцей. У 1892—1897 гадах вучыўся ў Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Ротэрдаме; ад гэтага перыяду ў творчасці ван Донгена засталіся шматлікія замалёўкі сцэн з удзелам матросаў і прастытутак, зробленыя мастаком у гарадскім квартале чырвоных ліхтароў. Натхнёны ідэямі анархізму, у 1895 годзе ён праілюстраваў галандскае выданне кнігі Пятра Крапоткіна «Анархія».
З 1899 гады ван Донген жыў у Парыжы, удзельнічаючы ў розных выставах, у тым ліку ў знакамітым Восеньскім салоне 1905 года, на якім таксама экспанаваліся працы Анры Маціса. Яркія фарбы іх твораў стануць крыніцай назвы новай групы жывапісцаў: фавісты. Карціны неслі гледачам адчуванне сілы і энергіі, з-за чаго французскі крытык Луі Воксель параўнаў мастакоў з дзікімі звярамі (фр. les fauves).
Адначасова з фавізмам, ван Донген з’яўляўся ўдзельнікам нямецкай групы экспрэсіяністаў «Мост» і маляваў карыкатуры для парыжскай газеты La Revue blanche.