Кетоны — арганічныя рэчывы, у малекулах якіх карбанільная група звязана з двума вуглевадароднымі радыкаламі.
Агульная формула кетонаў: R1–CO–R2.
Сярод іншых карбанільных злучэнняў, наяўнасць у кетонаў менавіта двух атамаў вугляроду, непасрэдна звязаных з карбанільнай групай, адрознівае іх ад карбонавых кіслот і іх вытворных, а таксама альдэгідаў.