Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, мяцёлкападобнае. Корань расліны тонкі. Верхняе лісце простае, суцэльнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае — перыста- або двойчыраздзельнае ці лопасцевае, з чаранкамі. Кветкі белага або ружовага колеру, у гронках. Плод — крылаты стручок. Насенне жаўтавата-бурага колеру.