Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дырк Клас-Ян Хюнтэлар | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Паляўнічы, Клас-Ян Галтэлар | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 жніўня 1983[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клас-Ян Хюнтэлар (нідэрл.: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983, Вор-Дрэмпт, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2006—2015). Хюнтэлар з’яўляецца пладавітым нападнікам[3] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[4], яго часцяком параўноўваюць па стылі з такімі ігракамі, як Марка ван Бастэн[5] і Руд ван Ністэльрой[6].
У 2000 годзе шаснаццацігадовы Хюнтэлар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сезона 2002/03, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клуб з Эйндхавена ў чэмпіянаце Нідэрландаў.
Не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клуб «Дэ Графсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрландаў, але ні разу не здолеў забіць.
Улетку 2003 года ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клуб «Апельдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Хюнтэлару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёна.
Пасля таго, як ігрок вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Херэнвен» набыў яго за 100 тысяч еўра. У першым сваім паўнавартасным сезоне ў вышэйшым дывізіёне Хюнтэлар забіў 17 галоў у 31 матчы і дапамог «Херэнвену» патрапіць у Кубак УЕФА. За палову сезона 2005/06 ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн еўра.
Хюнтэлар адразу дамогся поспеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам праз сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрландаў супраць «Роды». Па выніках сезона Хюнтэлар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.
У пачатку снежня 2008 года было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдскі «Рэал» дасягнулі пагаднення па трансферы футбаліста, 4 снежня прайшла цырымонія, у якой нідэрландскі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «каралеўскага клуба» і атрымаў футболку з нумарам 19.
7 жніўня 2009 года Хюнтэлар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 года з італьянскім «Міланам», сума трансферу склала каля 15 мільёнаў еўра.
31 жніўня 2010 года Хюнтэлар перайшоў у нямецкі «Шальке 04»[7], дзе да яго вярнулася яго ранейшая выніковасць.
1 чэрвеня 2017 года «Аякс» абвясціў аб вяртанні Хюнтэлара ў каманду[8].
У студзені 2021 года зноў далучыўся да «Шальке 04»[9], а па заканчэнні сезона 2020/21 завяршыў прафесійную кар’еру.
Дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі і адразу забіў 2 мячы.