Кластры́дыі (Clostridium) — род спараносных бактэрый.
Выдзелена больш за 50 відаў. Пашыраны ў глебе, вадэе, рэштках жывёл і раслін, харчовых прадуктах. Ёсць патагенныя віды (выклікаюць хваробы чалавека і жывёл), напр,: Clostridium butyricum — узбуджальнік батулізму, Clostridium perfringens і Clostridium histolyticum — уэбуджальнікі газавай гангрэны. Некаторыя фіксуюць азот (напр., Clostridium pasteurianum). Цукралітычныя кластрыдыі (напр., Clostridium acetobutylicum) выкарыстоўваюць для атрымання ацэтону і бутанолу.
Палачкі 0,6—1,2x3—7 мкм, рухомыя, грамстаноўчыя; пры спораўтварэнні клеткі набракаюць і набываюць форму верацяна. Анаэробы. Зброджваюць вугляводы і азоцістыя рэчывы.
Некаторыя віды: