Клермон-Авернскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université Clermont-Auvergne | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Clermont-Auvergne |
Міжнародная назва | англ.: Clermont Auvergne University |
Заснаваны | 2017 |
Студэнты | 40 000[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Клермон-Феран |
Сайт | uca.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клермон-Авернскі ўніверсітэт (фр.: Université Clermont-Auvergne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Клермон-Феран.
У ХІХ стагоддзі ў Клермон-Феране быў толькі адзін універсітэт. У 1976 годзе з-за палітычных рознагалоссяў універсітэт быў падзелены на дзве часткі. 1-ы Клермонскі ўніверсітэт (пазней перайменаваны ў Авернскі ўніверсітэт) і 2-і Клермонскі ўніверсітэт былі створаны ўказам ад 16 сакавіка 1976 года. Размовы аб магчымым зліцці пачаліся ў 2012 годзе, а таксама пасля прыняцця закона аб вышэйшай адукацыі і навуковых даследаваннях ад 23 ліпеня 2013 года. Аб гэтым было афіцыйна абвешчана 23 верасня 2013 года прэзідэнтамі двух універсітэтаў. Назва будучага ўніверсітэта была прадстаўлена ў студзені 2015 года, а яго структура была прадстаўлена ў чэрвені таго ж года. Аб’яднанне было аформлена ўказам ад 13 верасня 2016 года.