Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand, акс.: Clarmont d’Auvèrnhe) — горад і камуна на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Авернь і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Пюі-дэ-Дом. Насельніцтва 139 тыс. чалавек (2008).
Горад размешчаны на так званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 м над узроўнем мора. У наваколлях шмат гор (града Пюі), у тым ліку патухлых вулканаў. Каля горада размешчаны курортны гарадок Руая (фр.: Royat). Таксама побач з Клермон-Феранам — вулканалагічны парк «Вулканія».
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Транспартны вузел (скрыжаванне шэрагу аўтамабільных і чыгунак). Маецца аэрапорт.
У горадзе размешчана штаб-кватэра сусветна вядомага вытворцы шын Michelin; у горадзе размешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасці.
Самыя старыя будынкі, уключаючы сабор Нотр-Дам, складзены з каменя мясцовай вулканічнай пароды характэрнага цёмнага адцення. Да найбольш ранніх помнікаў аверньскай готыкі належыць царква Нотр-Дам-дзю-Порт. Гісторыю горада можна прасачыць у залах музея Ранке; некалькі зал распавядаюць пра жыццё самага знакамітага выхадца горада — Паскаля. Мясцовы ўніверсітэт быў адкрыты ў 1810 годзе.
З 1979 у Клермон-Феране штогод праводзіцца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Яго завуць Канамі кароткаметражнага кіно.