Клод Луі Бэртале (фр.: Claude Louis Berthollet; 9 снежня 1748, Талуар (Савоя) — 6 лістапада 1822, Аркёй) — французскі хімік.
Член Парыжскай акадэміі навук (1780), Лонданскага каралеўскага таварыства (1789).
Асноўныя даследаванні Бертале адносяцца да неарганічнай хіміі, хіміі раствораў і сплаваў. Ён устанавіў склад аміяку (1785), балотнага газу (1786), сінільнай кіслаты (1786), серавадароду (1788). Адкрыў солі хларнавацістай і хларнаватай кіслот (1786), у прыватнасці, хларат калію («берталетава соль»); адкрыў (1788) нітрыд срэбра («берталетава грымучае срэбра»). У 1787 годзе Бертале апісаў метад акісляльна-аднаўленчага тытравання. Займаўся таксама прыкладной хіміяй (напрыклад, фарбаваннем тканіны); першым ужыў хлор для адбельвання паперы і тканін.