Клостэрнойбург

Горад
Клостэрнойбург
Klosterneuburg
Герб
Герб
Краіна
Федэральная зямля
Акруга
Каардынаты
Бургамістр
Готфрыд Шу
(АНП)
Плошча
76.2 км²
Вышыня цэнтра
192 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
25 216 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02243
Паштовы індэкс
340x
Аўтамабільны код
WU
Афіцыйны код
3 24 08
Афіцыйны сайт
Клостэрнойбург на карце Аўстрыі
Клостэрнойбург (Аўстрыя)
Клостэрнойбург

Клостэрно́йбург (ням.: Klosterneuburg) — аўстрыйскі горад у федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя. Знаходзіцца на паўночны захад ад Вены, непасрэдна прылягаючы да яе. З 1938 па 1954 горад уваходзіў у склад Вены. Насельніцтва 24 797 чалавек (2001).

Геаграфія і транспарт

[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на правым беразе ракі Дунай, на вышыні 192 метраў над узроўнем мора. Ад Вены аддзелены гарамі Каленберг і Леапольдсберг. Са сталіцы ў Клостэрнойбург ходзяць прыгарадныя цягнікі з вакзала Франца-Іосіфа і аўтобусы са станцыі Хайлігенштат.

З I па V стагоддзе нашай эры на месцы цяперашняга верхняга горада Клостэрнойбурга знаходзіўся рымскі ваенны лагер, назва якога не дайшла да нашых дзён.

Гісторыя сучаснага паселішча прасочваецца з IX стагоддзя. У 1108 г. маркграф Леапольд III з дынастыі Бабенбергаў заклаў на гары Леапольдсберг свой замак «Nivvenburc» (Нойбург, «Новы замак»). Па размаху гэта рэзідэнцыя цалкам адпавядала рангу імперскага князя. У 1114 годзе ў непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі пачалося будаўніцтва царквы, якая ў 1133 годзе стала манастырскай і атрымала назву Клостэрнойбург, якая распаўсюдзілася пасля і на ўвесь горад.

Сярэднявечны Нойбург складаўся з двух паселішчаў па абодва бакі Дуная, злучаных бродам. Частыя паводкі прымушалі жыхароў па той бок Дуная ўсё далей адсоўваць сваё паселішча ад ракі. У выніку чаго да пачатку XIII стагоддзя існавала два Нойбургі: Нойбург пры манастыры (Клостэрнойбург) і Нойбург пры рынку (Корнойбург). У 1298 годзе Альбрэхт I, які пражываў у Нойбургу з 1288 года, падзяліў гэтыя два паселішчы і адначасова ўвёў у Клостэрнойбургу гарадское права. Клостэрнойбург таксама служыў рэзідэнцыяй Леапольду VI.

Пасля кананізацыі ў 1485 годзе заснавальніка горада і манастыра Леапольда III гарадскі манастыр стаў нацыянальнай аўстрыйскай святыняй і адным з галоўных у Аўстрыі цэнтраў паломніцтва. У XV—XVI стагоддзях абацтва ператварылася ў вялікі рэлігійны, культурны і навуковы цэнтр. Манастыр Клостэрнойбурга быў вядомы вырабам цудоўных для свайго часу геаграфічных карт, а таксама валодаў адной з лепшых у нямецкамоўных землях бібліятэкай.

  • Манастыр аўгусцінцаў. Заснаваны напачатку XII стагоддзя Леапольдам III.
    • Манастырская царква — пабудавана ў 1136 годзе як раманская базіліка, у XVII стагоддзі перабудавана ў стылі барока.
    • Капліца Леапольда — у капліцы размешчана пахавальня заснавальніка манастыра Леапольда III, святога і заступніка Ніжняй Аўстрыі; а таксама Вердэнскі алтар — выдатны помнік мастацтва XII стагоддзя.
    • Лапідарый — тут захоўваецца статуя Клостэнбургскай мадонны, створаная ў 1310 годзе.
    • Бандарня — экспазіцыя, прысвечаная вінаградарскай справе.
    • Манастырская бібліятэка — утрымлівае звыш 30 000 старадаўніх тамоў.
  • Калекцыя Эселя — мастацкая галерэя, размешчаная ў сучасным будынку. Прадстаўлены працы сучасных аўстрыйскіх і замежных мастакоў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]