Клубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Cup, раней вядомы як англ.: FIFA Club World Championship) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету[1][2].
Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Championship) адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай (англ.: FIFA Club World Cup) зноў пачаў праводзіцца з 2005 года.
Kлуб | Федэрацыя | Усяго перамог |
---|---|---|
Рэал Мадрыд | Іспанія | 5 (2014, 2016, 2017, 2018, 2022) |
Барселона | Іспанія | 3 (2009, 2011, 2015) |
Карынтыянс | Бразілія | 2 (2000, 2012) |
Баварыя | Германія | 2 (2013, 2020) |
Сан-Паўлу | Бразілія | 1 (2005) |
Інтэрнасьянал | Бразілія | 1 (2006) |
Мілан | Італія | 1 (2007) |
Манчэстэр Юнайтэд | Англія | 1 (2008) |
Інтэрнацыянале | Італія | 1 (2010) |
Ліверпул | Англія | 1 (2019) |
Чэлсі | Англія | 1 (2021) |
Hацыя | Клубаў | Перамог | Гады |
---|---|---|---|
Іспанія | 2 | 8 | (2009, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2022) |
Бразілія | 3 | 4 | (2000, 2005, 2006, 2012) |
Англія | 3 | 3 | (2008, 2019, 2021) |
Італія | 2 | 2 | (2007, 2010) |
Германія | 1 | 2 | (2013, 2020) |