Клубніцы

Клубніцы

Квітнеючая расліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria moschata Weston, 1771


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  64940
EOL  629147
GRIN  t:257
IPNI  60441586-2
TPL  rjp-417

Клубні́цы, Суніцы мускатныя, Суніцы мускусныя[3], Трускалкі (Fragaria moschata) — кветкавыя расліны роду Суніцы (Fragaria)[4]. Часта клубніцамі няправільна называюць суніцы садовыя.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]
На паштовай марцы Беларусі, 2004

Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. У дзікім стане сустракаецца ў лясах, хмызняках, цяністых месцах і высокім травастоі ў еўрапейскай частцы былога СССР[4]. На тэрыторыі Беларусі ў дзікім стане трапляецца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[5].

Харчовыя і лекавыя расліны. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства выкарыстоўваюць сунічна-клубнічныя гібрыды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. Земляника мускусная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)