Клён вастралісты | |||||||||||||||||||||
Клён вастралісты ў Мінскім батанічным садзе | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||
|
Клён вастралісты[2], клён платанападобны[2], клён звычайны[3] (Acer platanoides) — лістападнае дрэва роду Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
Дрэва вышынёй да 20—30 м, з густой кронай. Кара на ствале цёмная буравата-шэрая або амаль чорная, глыбока падоўжна трэшчынаватая. Маладыя парасткі жаўтлява-бурыя, светла-карычневыя або аліўкава-чырвоныя. Верхавінныя пупышкі яйцападобныя або авальныя, буйныя, даўжынёй 8—10 мм, пакрытыя 6—8 карміна-чырвонымі або зеленаватымі лускавінкамі з кароткімі белымі вейкамі па краях. Бакавыя пупышкі драбнейшыя. Сэрцавіна белая, круглявая; драўніна таксама белая з жаўтлявым адценнем, цвёрдая, бліскучая.
Лісце ўвосень
|
Лісце супраціўнае, буйное, пальчаталопасцевае, востраканцовае, на чаранках. Тры верхнія лопасці амаль роўныя, ніжнія значна драбнейшыя; выемкі паміж імі акругленыя, асновы лісця шырокасэрцападобныя, хвосцік даўжынёй да 20 см, часта чырванаваты, з млечным сокам. Ліставыя пласцінкі бліскучыя, цёмна-зялёныя, знізу больш светлыя, голыя або з ніжняга боку з валасінкамі па жылках і бародкамі валасінак у кутах іх.
Кветкі правільныя з падвойным калякветнікам у дыяметры 1,4 мм, жоўта-зялёныя, сабраныя ў складаныя шчыткі. Кветка складаецца з 5 авальных чашалісцікаў, 5 звужаных пялёсткаў, 8 тычынак (2 недаразвітыя). У аснове кветкі развіты нектарны дыск. У гэтага віду адрозніваюць 3 тыпы кветак: жаночыя з недаразвітымі тычынкамі, мужчынскія з недаразвітым песцікам і абоеполыя. Усе тры тыпы можна сустрэць у адным суквецці. Дрэва цвіце да распускання лісця.
Плод — двухкрылка.
Арэал ляжыць у межах лясной зоны Еўропы ад паўднёвай часткі Скандынавіі да Міжземнага мора, а таксама на Каўказе. У Расіі даволі звычайны ў лясной зоне еўрапейскай часткі ад Петразаводска да Саратаўскай і Валгаградскай абласцей, дзе сустракаецца ў лясах па бэльках, на ўсход даходзіць да Перадуралля. На тэрыторыі Беларусі від больш пашыраны на поўдні ў хвойна-шыракалістых і дубова-грабавых лясах, цвіце ў красавіку—маі.
Клён актыўна расце ў вышыню да 25—30 гадоў, затым пачынаюць энергічна расці бакавыя галіны, і развіваецца магутная крона. Да 60 гадоў рост у вышыню практычна спыняецца. Плоданасіць пачынае ў 20—25 гадоў (рэдка раней). Працягласць жыцця дрэва 150—200 гадоў (часам больш). Добра размнажаецца насеннем, багата плоданасіць амаль кожны год. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4].
Від Клён вастралісты ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Клён вастралісты | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Драўніна з высокімі тэхнічнымі якасцямі. Клён вастралісты выкарыстоўваецца як дэкаратыўнае дрэва, добры меданос.